1791-1794 Служба в сейме Речи Посполитой, участие в восстании Костюшко

Биография

1794

Рейд и диверсионная деятельность отряда повстанцев под руководством М.К. Огинского на территории Ливонии и Курляндии с целью отвлечения сил русской армии от осады Вильно.

Для справки

Уладзімір Емяльянчык «ПАЛАНЕЗ ДЛЯ КАСІНЕРАЎ»

«У канцы ліпеня М. Агінскі звярнуўся да М. Вяльгорскага з просьбаю дазволіць яму «ўчыніць дыверсію» на гэты раз на поўначы Беларусі на мяжы з Інфлянтамі і Курляндыяй. Пры гэтым ён асабліва спасылаўся на пажаданні самога Т. Касцюшкі, які менавіта ў гэтым напрамку раіў Агінскаму пашыраць партызанскія дзеянні. Касцюшка сапраўды лічыў, што «найкарыснейшай была б дыверсія з боку Інфлянт і Курляндыі з мэтай прымусіць маскалёў да падзелу сіл...» Адначасова гэта прымусіла б расійцаў хоць на некаторы час адцягнуць свае войскі ад Вільні, якая з 18—19 ліпеня фактычна знаходзілася, хоць і не ў досыць шчыльнай, аблозе».

«Вяльгорскі не адразу, з-за агульнага недахопу ўзбраення і людзей, але згадзіўся. М. Агінскаму было выдзелена толькі 50 чалавек конніцы. Але пры ўваходзе ў паветы Завілейскі (частка былога Ашмянскага), Вілкамірскі і Браслаўскі меркавалася, што да іх далучацца ўзброеныя атрады мясцовай шляхты і сялянства. У сувязі з гэтым М. Вяльгорскі аддаў загад аб падпарадкаванні М. Агінскаму павятовых генерал-маёраў Я. Зянковіча (Завілейскі), К. Беліковіча (Браслаўскі), І. Марыконі (Вілкамірскі), якія ўзначальвалі мясцовую шляхту і сялян-касінераў.Напачатку невялікі атрад М. Агінскага пакінуў Вільню 1 жніўня 1794 года і праз Немянчын і Свянцяны рушыў на Браслаўшчыну. М. Агінскаму ўдалося злучыцца з атрадамі тых трох павятовых генерал-маёраў».

«Яго войска павялічылася да адной тысячы конных. Але палова з іх была дрэнна ўзброена, мела кепскіх коней. Пяхоты было каля паўтары тысячы чалавек. 3 іх толькі каля трохсот чалавек мелі стрэльбы. Астатнія ж тысяча дзвесце чалавек былі ўзброены толькі косамі, асаджанымі, як пікі. Гэта былі мясцовыя сяляне — касінеры. Наяўнасць артылерыі абмяжоўвалася дзвюма невялічкімі гарматамі.

Сам М. Агінскі называў сваё войска самаахвярным і самаадданым, але, на жаль, кепска дысцыплінаваным. Для неабходнага яго навучання і падрыхтоўкі не было часу. Наўрад ці яно магло ўяўляць сур'ёзную пагрозу для вышкаленых рэгулярных атрадаў расійскага войска. Але ўсё ж з'яўленне досыць далёка ў тыле расійцаў невядомага паўстанцкага атрада нарабіла напачатку вялікага постраху. Урэшце паўстанцы і разлічвалі на гэта. Магчыма, у гэтым адыграў сваю ролю і «дэзынфармацыйны прыём», ужыты М. Агінскім падчас свайго рэйду. Ён часта выдаваў пісьмовыя загады па наваколлі аб дастаўцы да яго атрада жыўнасці і фуражу з разлікам нібыта на 6-тысячны «корпус. Дадаткова М. Агінскі «прагаворваўся», што мае даволі значны запас артылерыі. Часова гэты прыём спрацоўваў, даючы паўстанцам, хай сабе, толькі псіхалагічную перавагу».

«Дайшоўшы да Дусят, М. Агінскі пакідае там большасць свайго атрада. Адтуль, забраўшы з сабою найбольш падрыхтаваных і лепш узброеных трыста чалавек конных, ён накіроўваецца да Дзвіны, на Дынабург (Дзвінск). Але непрыкметна падысці да горада, які знаходзіўся на другім беразе ракі, не ўдалося. Заўважыўшы паўстанцкі атрад, камендант дынабургскага гарнізона абвясціў трывогу па наваколлі. У самім Дынабургу пачаліся прыгатаванні да адпору. На крыху заўчаснае патрабаванне М. Агінскага аб капітуляцыі была атрымана адмова».

«М. Агінскі не спяшаўся перапраўляць свае асноўныя сілы на другі бок ракі. 3 мэтаю разведкі за кіламетры тры ўніз па Дзвіне пераправіўся толькі невялікі атрад пад камандаю Тадэвуша Гарадзенскага. У той час, калі М. Агінскі ўжо вырашыў вяртацца ў Дусяты, атрад Гарадзенскага 4 жніўня ўварваўся на драўляную ўскраіну горада. Ад страляніны загарэліся саламяныя стрэхі дамоў і пачаўся пажар. Улічваючы недахоп сіл, Гарадзенскі пасля кароткага бою вымушаны быў адысці са сваім атрадам на злучэнне з асноўнай сілай паўстанцаў. Па дарозе яму ўдалося захапіць у палон двух расійскіх афіцэраў з сакрэтным пасланнем М. Рапніну з Пецярбурга і вялікай поштай. Усё захопленае ў кур'ераў было тэрмінова перапраўлена да Касцюшкі».

«Занепакоенасць расійскіх уладаў падзеямі на поўначы Беларусі была не дарэмнай. Тым болыл што неўзабаве на Міншчыну ўварваўся другі атрад паўстанцаў пад камандаваннем палкоўніка Стафана Грабоўскага. Ёсць падставы для меркавання, што расійцы партызанскія рэйды М. Агінскага і С. Грабоўскага лічылі ўзаемазвязанымі часткамі выпрацаванага ў кіраўніцтве паўстання агульнага плана, які грунтаваўся на перамяшчэннях паўстанцаў аж у глыбіню Расіі.

Касінеры былі абавязковымі ўдзельнікамі партызанскіх, дыверсійных рэйдаў пад камандаваннем М. Агінскага і С. Грабоўскага. Найбольш мужныя і здатныя з іх разам з адыходзячым рэгулярным «літоўскім войскам» дайшлі да Варшавы, дзе самаахвярна змагаліся на мурах Прагі з сувораўскімі «чудо-богатырям»».

Ультиматум М. Огинского динабургскому коменданту Г. Гулевичу.

31 июля - 1 августа.

Несколько назад тому часов был я почти за сотню шагов от города, в котором Вы находитесь комендантом, для осмотру положения места и силы, в оборону служащей. Надеялся я, что вместо алярму и сильнаго звону в колоколы найду отпор яко неприятель. Когда же регулярнаго войска противу себя я не предвидел, когда выстрелы с небольших пушек, которые моя команда не рушаясь с места притерпивала, столько делали действия, сколко по худой гарнизонной артиллерии надеяться можно, наконец знаю я, что весьма много сила моя Вашу превозвышает, почел за сим послать к Вам моего офицера с трубачом с предостережением, дабы Вы поддались со всем городом, ежели желаете избечь ужаснейших для города действий, хотя всякой поляк ужасается нечеловеческих обхождений. Однако со всем тем, когда еще отчаяние владеет и когда за невинную кровь и обиды одноземцев своих отомстить должно, никаково уважения остановить онаго не в силах, то будте ж Вы удостоверены, то ежели не поддадитесь по получении сего ж письма, приищу средствы к снесению мечем и огнем города, в котором Вы командуете, примером поступков, хотя с сожалением, Ваших одноземцов, которые после себя везде и скудость и опустошение оставляют.

Ожидаю скорейшаго ответа. Остаюсь с должным препочитанием, Ваш, государь мой, нижайший слуга Михайло Огинский.
РГВИА, ф.41, д.267, л.50-50 об., ф. ВУА, д.2726, ч.9, л.4-4 об.

Для справки

Письмо М. Огинского к А. Хлевинскому с изложением своих действий под Динабургом приведено в разделе «Документы».