Разделы
1822-1833 Переезд в Италию, занятия литературой, кончина
1829
Обращение Михала Клеофаса с просьбой к новому императору Николаю I о предоставлении работы своему сыну Иренеушу в Российской дипломатической миссии при Тосканском дворе, которая была удовлетворена.
Анджей Залуский
«Время и музыка Михала Клеофаса Огинского»
«Хотя у Михала Клеофаса не было прямого доступа к новому императору Николаю I, он через другие каналы обратился с просьбой предоставить работу Иренеушу (сыну, 1808 – 1863/1870) в Российской дипломатической миссии при Тосканском дворе. Просьба была удовлетворена, но через некоторое время российский посол, друг Огинского, получил из Санкт-Петербурга письмо с жалобой, касавшейся опубликованных мемуаров: император выражал недовольство ими. Огинский в ответе объяснил, что при внимательном прочтении мемуаров никто не обнаружит в них ничего бунтарского. Больше по этому вопросу он не получал никаких сообщений».
Несцярчук Л.М.
«Міхал Клеафас Агінскі: Ліцвін. Патрыёт. Творца»”
«Дзякуючы клопатам бацькі Ірэніюш атрымаў спачатку пасаду ў Расійскай дыпламатычнай місіі пры Тасканскім двары ў Фларэнцыі. Паступова Ірэніюш стаў буйным рэфарматарам эканомікі і інфраструктуры ў спадчынным Рэтаўскім маёнтку Жмудскага краю (цяпер у Літве), дзе яшчэ ў 1835 г. адмяніў прыгоннае права. Па яго ініцыятыве тут былі адчынены шпіталь, двух-класная аграрная школа, аптэка, пошта, прытулак для дзяцей і нямоглых, тым самым ён імкнуўся ажыццявіць ідэі бацькі ў рэальнае жыццё.
Пазней Ірэніюш стаў членам камітэта па разглядзе спраў прыгонніцтва ва ўсёй Ковенскай губерні. Магчыма, па гэтых прычынах царскія ўлады пастаянна падазравалі Ірэніюша ў «падрыўной дзейнасці» і нават заключылі на некаторы час у турму. Сведчанняў пра характар ягонага злачынства пакуль не выяўлена. Вядома толькі, што ягоная маці Марыя дэ Нэры безупынна хадайнічала аб яго памілаванні, звяртаючыся да розных высокіх асобаў і нават міністраў, што прынясло станоўчыя вынікі і Ірэніюш быў вызвалены. У гэты перыяд ён быў жанаты з Юзафінай Каліноўскай, якая неўзабаве памерла».
«Праз некалькі гадоў ён ажаніўся з бласлаўлення Мікалая I з сястрой памерлай жонкі - Вольгай, каханкай царэвіча Аляксандра, быццам кампенсуючы доўг перад расійскім імператарам за сваё вызваленне. У сярэдзіне XIX ст. Ірэніюш распачаў перабудову Рэтаўскага маёнтка, узвёў тут неарэнесансны палац, аранжарэю, касцёл, спраектаваў і разбіў разлеглы парк з садам і некалькімі ставамі».