1813-1822 Деятельность после войны 1812 года, занятия музыкой

Биография

1821

Приезд учителя музыки Осипа Козловского в усадьбу М.К.Огинского Залесье, где он включается в творческую жизнь усадьбы, совместно музицируют, и где пишет свою комическую оперу «Жнеи или Дожинки в Залесье».

Иво Залуский

«Ген Огинского»

«Козловский из-за ухудшившегося здоровья в 1818 году в возрасте 62 лет оставил службу при императорском дворе. В 1821 году знаменитый музыкант приехал в Залесье со своей дочерью, игравшей на альте и ставшей четвертой участницей квартета. Через несколько месяцев он возвратился в Санкт-Петербург, где скончался в 1831 году».

Немагай С. М.

«Жыццё і творчасць
М. К. Агінскага ў каардынатах
яго часу і культурнага асяроддзя»

«Каля 1821 г. Залессе наведвае першы настаўнік музыкі М. К. Агінскага В. Казлоўскі, які за два гады перад тым з-за цяжкай хваробы (параліча) быў вымушаны пакінуць актыўную музычную дзейнасць. Ён з асалодай уключаецца ў разнастайнае творчае жыццё «Паўночных Афін», у прыватнасці, разам з М. К. Агінскім, скрыпачом П. Эскудэра і сваёй дачкой, якая іграла на альце, музіцыруе ў складзе квартэта. Да 1821 г. адносяцца і звесткі пра стварэнне В. Казлоўскім камічнай оперы «Дажынкі, або Вясковае свята ў Залессі» на лібрэта пляменніка Міхала Клефаеа — Юзафа Лубенскага (1797-1885), што дае магчымасць меркаваць пра існаванне ў сядзібе Агінскага тыповай для шляхецкай маёнткавай культуры першай трэці XIX ст. з’явы — хатняга тэатра. Дадзеная опера, пар'гылуры якой знайсці пакуль не ўдалося, верагодна, была разлічана на выканальніцкія магчымасці жыхароў і гасцей маёнтка.

Трэба адзначыць, што як В. Казлоўскі пастаянна сачыў за кампазітарскімі поспехамі свайго вучня, так і М. К. Агінскі цікавіўся і дасканала ведаў творчасць свайго настаўніка.

«У «Лістах пра музыку» князь акрэслівае асноўныя вехі яго жыццёвага іштяху (службу ў князя Н. А. Пацёмкіна, пасаду дырэктара аркестраў), а таксама называе галоўныя сачыненні кампазітара: паланэзы, песні на вершы Г. Р. Дзяржавіна, I.I. Дзмітрыева і Ю. А. Нелядзінскага- Мілецкага, хоры (у прыватнасці, з музыкі да трагедыі «Фінгал»), Цэнтральным опусам В. Казлоўскага, дзякуючы якому ён набыў агульнаеўрапейскую вядомасць, Міхал Клеафас лічыць манументальны Requiem. Гэты твор, па ўсёй верагоднасці, кампазітар добра ведаў, бо ў «Лістах» узгадвае яго выкананне італьянскімі музыкантамі ў Фларэнцыі, у капліцы тасканскага двара ў прысутнасці вялікага князя Фердынанда. Асобна М. Агінскі гаворыць пра «поўныя густу і сантыменту» песні свайго настаўніка, адзначаючы яднанне ў іх рускага «народнага стылю» і італьянскай мелодыi».

Восiп Казлоўскі