1813-1822 Деятельность после войны 1812 года, занятия музыкой

Биография

1818

Создание под руководством М.К.Огинского Виленского типографическое общества, целью которого было привитие вкуса к чтению посредствам увеличения и распространение полезных книг. Общество издавало «Dziennik wilenski», опубликовало Литовский статут, «Байкі» Красинского.

Немагай С. М.

«Жыццё і творчасць
М. К. Агінскага ў каардынатах
яго часу і культурнага асяроддзя»

«Пасля вяртання з Варшавы Міхал Клеафас канчаткова адыходзіць ад спраў агульнадзяржаўнага значэння і больш скіроўвае сваю творчую энергію на патрэбы мясцовыя, уласнай дзейнасцю спрыяючы развіццю многіх галін грамадскага і культурнага жыцця краю. Так, 20 красавіка 1818 г. пад яго кіраўніцтвам бьшо ўтворана Віленскае друкарскае таварыства, што ставіла мэту выхоўвання густу да чытання праз памнажэнне і распаўсюджанне карысных кніг. Арганізацыя, капітал якой складалі акцыі яе членаў (100 рублёў), падзялялася на дзве секцыі, адна з якіх займалася фінансавымі пытаннямі, а іншая — уласна выдаўніцтвам. Друкарскае таварыства наладзiла выданне «Віленскай газеты» («Dziennik wilenski»), апублікавала Літоўскі статут, «Байкі» I. Красіцкага і іншыя кнігі, якія адрознівала добрая карэктура і даступныя кошты. 3 брашуры «Віленскае друкарскае таварыства. Звесткі пра яго», дзе былі надрукаваныя імёны арганізатараў і членаў таварыства, вынікае, што ў яго склад уваходзілі самыя вядомыя прадстаўнікі мясцовай знаці і гарадской інтэлігенцыі. Старшынёй быў абраны М. К. Агінскі (мы можам меркавадь, што ён з’яўляўся і адным з ініцыятараў праекта), віцэ-старшынёй — сын заснавальніка знакамітага шчорсаўскага кнігазбору Адам Храптовіч, сакратаром — вядомы гісторык, публіцыст і перакладчык Міхал Балінскі. Сярод членаў таварыства знаходзім імёны гр. Канстанціна Тызенгаўза, гр. Адама Гюнтэра, Міхала Ромера, Аўгуста Бэкю, Мікалая Мяноўскага, Юзафа Завадскага, Францішка Малеўскага, Габрыэля Агінскага, Яна Ходзькі, Антонія Храпавіцкага, Казіміра Манюшкі, кн. Адама Чартарыйскага, гр. Рудольфа Тызенгаўза і многіх іншых. У статутным дакуменце значылася 57 членаў таварыства, пазней іх колькасць узрасла.