Музыка

Музыкальное воспитание и совершенствование

Лента событий

1791

Приглашение М.К. Огинским к себе на службу восемнадцатилетнего австрийского пианиста и импровизатора Йозефа Вёльфля, зальцбургского ученика Леопольда Моцарта и Михаэля Гайдна. Вёльф проработал у Огинского год и несколько месяцев, передав своему патрону многие практические навыки композиции и импровизации, что способствовало появлению первых музыкальных произведений князя.

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

«Вёльфль быў у мяне на службе ў Варшаве на працягу якiх-небудзь пятнаццаці месяцаў, у 1791 i 1792 гадах. Пазней ён з поспехам выступаў у Парыжы, Лондане i многiх iншых сталiцах як кампазiтар i выканаўца сваiх твораў, што прадстаўлялі шмат складанасцяў для пiянiстаў, якiя не мелi такiх доўгiх, як у яго, пальцаў; з вялiкай лёгкасцю ён быў у стане выконваць гамы, злучаныя з руладамі, а таксама дэцымовыя акорды».
 

Раманс з оперы Ёзафа Вёльфля “Das schöne Milchmädchen” (“Прыгожая малочніца”)

Историческая справка.
Ёзэф Вёльфль (Joseph Wölfl, ці Woelfl, ці Wölffl, 1773 – 1812) – аўстрыйскі піяніст, імправізатар і кампазітар. Паходзіў з Зальбурга, быў вучнем Л. Моцарта і М. Гайдна. Пераехаўшы ў Вену ў 1790 г., наведаў В. А. Моцарта і, магчыма, браў у яго ўрокі. З 1791 па 1795 г. працаваў у Рэчы Паспалітай настаўнікам музыкі ў прыватных дамах.

Йозеф Вёльфль

Падчас працы ў М. К. Агінскага даў свайму мецэнату неабxодныя навыкі сачынення музыкі, паколькі менавіта ў 1792 г. з’яўляюцца яго першыя паланэзы (B-dur /не захаваўся/, F-dur). Ладзіў публічныя канцэрты ў Варшаве (11.09.1792, 26.10.1792) і Гродна (верасень 1793). Сучаснікі ставілі Вёльфля вышэй Бетховена, аднак пасля паражэння, нанесенага яму Бетховенам ў «фартэпіяннай дуэлі» у доме графа Ветцлара (1799), яго папулярнасць пайшла на спад. З 1801 па 1805 г. жыў у Парыжы, пасля пераехаў у Лондан, дзе яго канцэрты і ўрокі карысталіся камерцыйным поспехам. З’яўляецца аўтарам дзвюх сімфоній, сямі фартэпіянных канцэртаў, а таксама твораў для розных камерных складаў.