Музыка

Музыкальное воспитание и совершенствование

Лента событий

1782

Получение М.К. Огинским в возрасте семнадцати лет первых уроков игры на скрипке во время гастролей Ивана Ярновика в Варшаве. Скрипка останется основным музыкальным инструментом М.К. Огинского на протяжении всей его жизни.

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

«Джарнавікі (Giornovichi) прасіў называць сябе ў розных краінах, дзе ён знаходзіўся, па-рознаму: Ярновік (Jarnoviсk), Джарновікі (Giarnovichi) цi нават Ярнавіцкі (Jarnowicki) – з польскiм канчаткам, – паколькі любiў выдаваць сябе за паляка; у рэчаіснасці ён, аднак, паходзiў з Далмацыi. Буду яго называць так, як яго звычайна называлi: Ярновiк. Гэта быў чалавек, якi не атрымаў нiякай адукацыi. Ад старога слугi свайго бацькi ён навучыўся першаасновам музыкi i нiколi не меў iншых настаўнiкаў. Прырода адарыла яго вялiкiмi здольнасцямi да скрыпкi; заняткі і стараннасць развiлi яго талент, ставячы ў шэраг найвыдатнейшых артыстаў эпохi, у якую ён жыў. Дзiвачлівы, часам проста экстравагантны ў сваiм выкананні, ён мог быць вельмi мiлым у адносінах з людзьмі, калi хацеў, каб яго талент скрыпача здабываў яму паўсюднае здзiўленне ва ўсіx краiнаx, па якіx ён падарожнiчаў. Ледзь умеючы падпiсацца, не маючы анiякага ведання тэорыі музыкi, ён даваў канцэрты, вядомыя на працягу многiх гадоў па ўсёй Еўропе».
 

Иван Ярновик

«Смычок ён вёў вельмi смела, асабліва вылучаўся ў шпаркiх стаката. Падабаўся ва ўсiх краiнах, якiя наведваў, таму што спрытна ўмеў паўсюль падхапiць любiмыя нацыянальныя мелодыi i ўвесці iх у свае кампазіцыі. Такiм чынам, у Расii ён ствараў чароўныя канцэртныя ронда на расiйскiя мелодыi; у Польшчы ў якасці тэмы браў паланэзы, якія вар’іраваў прыгожа i з вялiкiм густам; у Англii ўводзіў у adagio шатландскiя мелодыi, а ронда пiсаў на любiмыя англійскiя мелодыi; а ў Францыi, на мелодыю «Ça ira», якую тады ўсе спявалi, напісаў варыяцыi, якiя мелi вялiкi поспех. <...>

Распавядаю так доўга пра Ярновiка, таму што ён быў маiм першым настаўнiкам скрыпкi, i сустракаючы яго ў Гаазе, Лондане, Гамбургу і Пецярбургу, я ведаў яго блiжэй, чым многiх iншых артыстаў».

Пачатак заняткаў на скрыпцы ва ўзросце семнаццаці гадоў у Івана Ярновіка, ці Джарновікі (Jarnović, Giornovichi, 1747–1804). Атрыманне М. К. Агінскім першых урокаў ігры на скрыпцы падчас гастроляў І. Ярновіка ў Варшаве. Засвойванне скрыпічнай тэхнікі. Прывіццё густу да ігры на скрыпцы, якая застанецца асноўным інструментам музіцыравання М. К. Агінскага на працягу ўсяго жыцця.

Вокладка дуэта для дзвюх скрыпак І. Ярновіка. Выданне: Лондан, L. Lavenu, канец XVIII ст.

Историческая справка. Іван Манэ Ярновік (Ярновіч), ці Джавані Манэ Джарновікі (Ivan Mane Jarnović /Jarnovick/, ці Giovanni Mane Giornovichi, 1747 – 1804) – скрыпач і кампазітар харвацкага паходжання. Меў шмат варыянтаў напісання прозвішча, з якіx для дадзенай працы мы выбіраем «Ярновік» (Jarnovick), паколькі менавіта яго выкарыстоўвае ў рукапісу М. К. Агінскі. Магчыма, вучыўся ў Антоніа Лолі (Antonio Lolli). У 1770 – 1779 гг. жыў і працаваў у Парыжы, выступаў як саліст-віртуоз, у тым ліку з уласнымі творамі. У выніку канфлікту са скрыпачом дэ Сен-Жоржам (de Sain-George) і адмовай прыняць выклік на дуэль вымушаны быў пераехаць у Берлін, дзе працаваў да 1782 г. Пасля некаторы час працаваў у Варшаве (у гэты час у яго бярэ ўрокі М. К. Агінскі), у 1783 – 1786 гг. быў на службе ў Санкт-Пецярбургу як прыдворны скрыпач Кацярыны II, затым асталяваўся ў Вене. З 1791 г. вёў актыўную канцэртную дзейнасць у Лондане, аднак пасля прыезду ў Англію Дж. Б. Віёці выклікаў яго на музычную дуэль і прайграў. Пасля сваркі з піяністам Ё. Крэмерам Ярновік зноў адмовіўся прыняць выклік на дуэль і сутыкнуўся з неабходнасцю ад’езду. У 1796 – 1801 гг. працаваў у Гамбургу, у 1802 г. у Берліне, а ў апошнія два гады жыцця ў Санкт-Пецярбургу. Аўтар 20 скрыпічныx канцэртаў (заxавалася 17).