Музыка

Участие в салонном музицировании

М.К. Огинский и скрипичное искусство

Лента событий

1802-1811

Организация М.К. Огинским музыкальной жизни в Залесье, музыкального салона в Париже. Встреча с итальянскими музыкантами во время поездки во Флоренцию. Освоение М.К. Огинским принципов французской классической скрипичной школы. Совершенствование техники скрипичной игры М.К. Огинского с выдающимся скрипачом Пьером Байо.

С.Н. Немогай. По свидетельству Константина Тышкевича князь обычно играл партию первой скрипки и в созданном им Залесском квартете.
 

У маёнтку Агінскага «...звычайна выконваліся квартэты ці якія-небудзь новыя творы, якія бесперапынна дастаўляліся ў Залессе з-за мяжы. Сам князь як правіла вёў першую скрыпку; тураваў яму Эскудэра, іспанец родам, які знаходзіўся на службе ў князя. Гэта быў вельмі добры скрыпач; яго ігру ведалі ў Вільні, дзе ён даваў канцэрты. Партыю віяланчэлі выконваў стары статскі саветнік Казлоўскі, музыкант, які на працягу многіх гадоў быў настаўнікам сёстраў пануючага манарха пры імператарскім двары ў Пецярбургу. Скончыўшы там сваю службу, удастоены чыну статскага саветніка, узнагароджаны крыжамі і забяспечаны пенсіяй, ён пераехаў жыць у дом князя, якога вучыў музыцы ў маладосці”.

Усадьба М. К. Огинского в Залесье

“Часам, ізноў-такі на змену, пры фартэпіяна спяваў італьянскія оперы ці рэчытатывы з опер італьянец Паліяні, настаўнік музыкі маладых князёўнаў [Гаворка ідзе аб дочках М. К. Агінскага Амеліі, Эме і Ідзе – С.Н.]. Госці рабілі тое, што ім было даспадобы, прымусу ні ў чым не было: хто любіў музыку, той слухаў; хто любіў малюнак, той праглядаў шматлікія раскладзеныя альбомы...”.
 
Tyszkiewicz, K. Wilia i jej brzegi / K. Tyszkiewicz. –
 Drezno: Druk. J. I. Kraszewskiego, 1871. – S. 196.

С.Н. Немогай. Многие материалы и документы эпохи сохранили сведения об ансамблевой игре Михала Клеофаса. Так, по воспоминаниям Генриетты Блендовской семья Огинских устраивала чудесные музыкальные вечера в своём доме на ул. Мирамесниль, 11 в Париже. На этих встречах бывали французский скрипач Пьер Род, немецкий виолончелист Бернгард Ромберг. Сам же граф неизменно участвовал в квартете.

“Графіня Агінская з мужам ладзілі ў сябе ў доме цудоўныя музычныя вечары. Яна была італьянкай, прыхільніцай талентаў і апякункай музыкантаў. Мноства іx там бывала. Маю ўвагу звярнуў на сябе Паэр, вядомы ў той час кампазітар, аўтар опер «Каміла», «Арфей і Эўрыдыка» і іншых, сам ён цудоўна спяваў арыі-buffa, на скрыпцы іграў Род і іншыя... Сам спадар Агінскі ўдзельнічаў у выкананні квартэтаў. Імёнаў віяланчэлістаў я не памятаю, здаецца, быў Ромберг”.

Фасад аднаго з дамоў на вуліцы Мірамесніль у Парыжы (51 rue de Miromesnil)

“Збіраліся там кожную пятніцу, таксама як і элітарнае грамадства. Бывала там шмат расіян, спадар Чарнышоў заўсёды. Пяцігадовая дачурка спадарства Агінскіx да паловы дзясятага займала нас сваёй зграбнасцю і кемнасцю. Амелька (сёння гр. Залуская) дасканала размаўляла на чатыроx моваx, дэкламіравала вершы з пачуццём і дакладнасцю, з грацыёзнасцю танцавала гавот, сёння ж з’яўляецца ўзорам для жанчын і маці”.

Błędowska, H. z Działyńskich. Pamiątka przeszłości.
Wspomnienia z lat 1794 – 1832 /
H. Błędowska; oprac. i wstępem poprz. K. Kostenicz, Z. Makowiecka –
Warszawa: PIW, 1960. – S. 103.

С.Н. Немогай. Активную музыкальную жизнь М. К. Огинский вёл и во время своего пребывания во Флоренции в 1808–1809 гг. Так, в “Письмах о музыке” он сообщает, что в Страстную пятницу в составе квартета вместе с музыкантами Луиджи Кампанелли, Джованни Баттиста Граньяни и Джузеппе Лоренци исполнял “Miserere” Никола Йомелли (солисты Сенезино и Магнелли).

После занятий с Дж. Б. Виотти М. К. Огинский не обращался к скрипке на протяжении 10 лет. У него началось портиться зрение, и близорукость “делала невозможным чтение нот без того, чтобы не всадить нос в пюпитр, что усложняло движения смычка”. Возвращение к инструменту произошло только в 1808 г. во Флоренции, благодаря итальянскому скрипачу Луиджи Кампанелли, посоветовавшему Огинскому воспользоваться очками. По словам Михала Клеофаса под его руководством он открыл и освоил певучую и выразительную манеру исполнения adagio П. Нардини, что позже принесло пользу в исполнении камерно-ансамблевой музыки Й. Гайдна и В. А. Моцарта.

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

“Кампанэлі. Я пазнаёмiўся з iм у Фларэнцыi ў 1808 годзе. Хоць ён як выканаўца не можа раўняцца з толькi што названымi артыстамі, аднак я павiнен даць яму тут месца па двух прычынах, з якiмi Спадар, напэўна, пагадзiцца. Па-першае, ён быў любiмым вучнем Нардзiнi, чые метады iгры праштудзiраваў i грунтоўна для сябе засвоiў; па-другое, дзякуючы яму я вярнуўся да скрыпкi, якую цалкам закiнуў на дзесяць гадоў; ён таксама даў мне шэраг добрых парад, каб я мог і ў далейшым практыкавацца ў iгры на гэтым iнструменце.
Апрача маiх частых падарожжаў і пастаянных спраў, якiя не пакiдалi мне часу аддацца музыцы, мяне адштурхоўвала ад iгры на скрыпцы блiзарукасць, якая перашкаджала чытаць ноты, не усаджваючы носа ў пюпiтр, што ўскладняла карыстанне смычком”.

Надмагілле Луіджы Кампанэлі ў Фларэнцыі

“Кампанэлі выключыў гэтую перашкоду, параіўшы мне карыстацца акулярамi; а паколькі падчас майго жыцця ў Фларэнцыi ад пачатку 1808 і ажно да канца 1809 года я меў у сваім распараджэнні вольныя гадзіны, я ізноў адчуў любоў да заняткаў музыкай i адкрыў для сябе шмат прыемнага ў вывучэннi нардзініеўскага метаду выканання adagio, што зноў дало мне шмат асалоды, калi пазней я іграў adagiо Гайдна i Моцарта. Вялікая сціпласць Кампанэлі ішла поруч з нясмеласцю, якую ён не мог пераадолець. Ён быў нясмелым да такой ступенi, што цярпеў нервовыя атакi i дрыжэў як лiст, калi яго прасілі сыграць аднаго цi весці партыю першай скрыпкi ў квартэце. Аднак калі ён перасільваў першы рэфлекс трывогi i хвалявання, здабываў са сваёй скрыпкi вельмi кранальныя i поўныя экспрэсii гукі, якія не раз станавіліся прадметам майго заxаплення”.

Историческая справка. Луіджы Людавіка Кампанэлі (1771 – 1849) – італьянскі скрыпач, кампазітар, настаўнік ігры на скрыпцы. Вучыўся ў П. Нардзіні ў Фларэнцыі. У 1802 г. быў прыняты на службу пры двары Фердынанда І ў якасці першага скрыпача. Быў дырыжорам камернай капэлы вялікіx герцагаў Тасканскіx. Настаўнік вядомага фларэнтыйскага скрыпача В. Мазоні, які ўжо у 12 гадоў публічна выконваў творы Нардзіні, Кройцэра, Рода, Гайдна і Моцарта. У свой час творы Кампанэлі для скрыпкі (канцэрты, дуэты, трыа і інш.) карысталіся вядомасцю і прызнаннем. Працаваў пераважна ў Фларэнцыі, адкуль быў родам і дзе быў паxаваны.

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

 “Ніколі не забуду «Miserere» Ёмэлі – твор, які ў маім доме ў Вялікую пятніцу выканалі Сенэзіна і Маньелі ў суправаджэнні квартэта, у склад якога ўваходзіў і я разам з Кампанэлі, Граньяні i Ларэнцы. Ніколі Сенэзіна не спяваў гэтак чулліва!... Да таго ж, ніхто іншы не мог тураваць яму лепей, чым Маньелі”.

Андрэа Марціні, званы Сенэзіна (Andrea Martini, 1761 – 1819)

Историческая справка. У гісторыі вядомы тры спевака-кастрата з Сіены, якія паводле свайго паxоджання насілі імя Сенэзіна (Senesino). У «Лістаx аб музыцы» М. К. Агінскага ідзе гаворка пра Андрэа Марціні (Andrea Martini, 1761 – 1819). За незвычайна пяшчотны і гнуткі голас гэтага спевака асабліва любілі ў Рыме, дзе ён з поспеxам выконваў жаночыя партыі ў операx-seria i операx-buffa, аднак яму не xапала моцы для выканання гераічных партый. У 1799 г. Сенезіна завяршыў кар’еру і выеxаў у Фларэнцыю, дзе пражыў да канца сваіx дзён.

Джузэпэ Маньелі (Giuseppe Magnelli, 1774 – 1847) – італьянскі спявак і кампазітар, родам з Фларэнцыі. Атрымаў выдатную адукацыю, быў вучнем Л. Брачыні. З 1807 па 1819 г. працаваў як клавесініст у доме Рыказолі (Ricasoli). У 1820-я гг. служыў пры тасканскім двары. Аўтар араторыі «La Giuditta», камернай музыкі (санат для скрыпкі і фартэпіяна), рэлігійныx песень і харавых твораў. Найлепшым яго творам лічыцца Requiem для вялікага аркестра, прэм’ера якога адбылася ў Фларэнцыі ў 1806 г. Творы Маньелі адрозніваліся эмацыянальнай ўраўнаважанасцю. У 1811 г. кампазітар быў прыняты ў Музычную секцыю Італьянскага таварыства навук, літаратуры і мастацтваў. Памёр у Фларэнцыі.

Луіджы Людавіка Кампанэлі (Luigi Ludovico Campanelli, 1771 – 1849) – італьянскі скрыпач, кампазітар, настаўнік ігры на скрыпцы. Вучыўся ў П. Нардзіні ў Фларэнцыі. У 1802 г. быў прыняты на службу пры двары Фердынанда І ў якасці першага скрыпача. Быў дырыжорам камернай капэлы вялікіx герцагаў Тасканскіx. Настаўнік вядомага фларэнтыйскага скрыпача В. Мазоні, які ўжо у 12 гадоў публічна выконваў творы Нардзіні, Кройцэра, Рода, Гайдна і Моцарта. У свой час творы Кампанэлі для скрыпкі (канцэрты, дуэты, трыа і інш.) карысталіся вядомасцю і прызнаннем. Працаваў пераважна ў Фларэнцыі, адкуль быў родам і дзе быў паxаваны.

Джавані Батыста Граньяні (Giovanni Battista Gragnani) – італьянскі віяланчэліст, родам з Ліворна. Некаторы час жыў і працаваў у Фларэнцыі. Здзіўляў сучаснікаў лёгкасцю, з якой пераадольваў складаныя пасажы, а таксама прыгожым гукам свайго інструмента.

Джузэпэ Ларэнцы (Giuseppe Lorenzi) – магчыма, гаворка ідзе аб нотавыдаўцы, які меў склад фартэпіяна на плошчы Сан Ларэнца ў Фларэнцыі.

С.Н. Немогай. Начиная с 1810-х годов, Михал Клеофас начинает осваивать принципы французской классической скрипичной школы или т. н. школы Парижской консерватории. Её основателем и вдохновителем являлся Дж. Б. Виотти, а наиболее значительными представителями — триада выдающихся французских скрипачей — П. Байо, П. Род и Р. Кройцер. Исполнительская эстетика школы «героического классицизма» по-своему отразила пафос Французской революции и строгую импозантность империи Наполеона. Для стиля этой школы были характерны мужество, благородство, патетическая возвышенность, отсутствие открытой эмоциональности.

Задачи и основные принципы классического скрипичного искусства были сформулированы в известной совместной работе П. Байо, П. Рода и Р. Кройцера «Методика скрипичной игры» (“Méthode de violon”). С этим трудом был хорошо знаком М. Огинский и, возможно, руководствовался им при самостоятельных занятиях на скрипке.

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

“Праца «L’etude du violon» [sic!], выдадзеная для карыстання вучнямі Парыжскай кансерваторыi i зробленая сумесна з Родам i Кройцэрам, убачыла свет, галоўным чынам, дзякуючы Баё. Гэта ў пэўным сэнсе шэдэўр, i калi, з аднога боку, трэба здзiўляцца надзейнай i беспамылковай методыцы пераадолення ўсiх цяжкасцяў, якiя прычыняе гэты iнструмент, з iншага – нас гэтак жа захапляе стыль аўтара, якi з такiм красамоўствам фармулюе агульныя правiлы мастацтва i з такой лёгкасцю папулярызуе новую прапанаваную iм манеру iгры, якая спрашчае i дасканалiць скрыпiчныя практыкаваннi”.

Вокладка “Методыкі ігры на скрыпцы” П. Баё, П. Рода і Р. Кройцэра (Парыж, 1802)

С.Н. Немогай. Во время своего пребывания в Париже в 1810 г. Михал Клеофас знакомится также с талантом Родольфа Кройцера. Оценить его князь однако имел возможность только в сольных партиях при аккомпанементе оперным ариям.

“Кройцэр. Хоць гэты артыст і стаiць у шэрагу найбольш здольных скрыпачоў, я не буду доўга гаварыць аб iм, паколькі бачыў i слухаў яго адзіна на чале аркестра Théâtre des Tuileries ў часы Напалеона ў 1810 годзе i магу меркаваць аб ім адзіна па некалькiх сольных партыяx, у якix ён акампаніраваў оперным арыям”.

Радольф Крейцэр

Историческая справка. Радольф Кройцэр, ці Крэйцэр (1766 – 1831). Вучань А. Стаміца. Лічыўся адным з самых бліскучых скрыпачоў свайго часу. З 1802 г. служыў камер-віртуозам пры двары Напалеона и быў салістам знакамітага тэатра Цюільры. Разам з П. Родам і П. Баё быў заснавальнікам класічнай скрыпічнай школы Парыжскай кансерваторыі, а таксама аўтарам сумеснай з імі працы «Méthode de violon...» (1802). Высока ацэньваючы ігру Кройцэра, блізкую да стылю Віёці, Бетховен прысвяціў музыканту санату для скрыпкі і фартэпіяна op. 47, якая атрымала назву «Кройцэрава саната».

С.Н. Немогай. М. К. Огинский был хорошо знаком с авторами «Методики скрипичной игры», а также другими представителями французской классической скрипичной школы, под их руководством осваивал новые исполнительские методы и правила, принятые и обязательные для Парижской консерватории.

В 1810 г. существенные коррективы в технику скрипичной игры князя внёс Пьер Байо (Baillot, 1771–1842). Автор «Писем о музыке» называет его самым выдающимся скрипачом своего времени. Михал Клеофас был очень благодарен Байо за уроки скрипичной игры. Французский скрипач посвятил своему благодарному ученику цикл вариаций на тему русской народной песни.

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

“На мой погляд (а я думаю, што гэта распаўсюджанае меркаванне), няма ў нашыя часы скрыпача больш выдатнага, чым Баё. Няма нiкога, хто б так, як ён, спазнаў, так сказаць, анатомiю скрыпкi, i хто б, як ён, мог пераадольваць усе яе цяжкасці. Вядзенне смычка Баё немагчымае да пераймання. У ансамблевых творах ён здабывае са сваёй скрыпкi гук, поўны сiлы i бадзёрасцi; у andante i adagio яго скрыпка спявае; ва ўсiм, што б ён ні іграў, iнтанацыя iнструмента заўсёды ўражвае надзвычайнай чысцiнёй. Можна сказаць, што кожнага, хто яго слухае, ён напаўняе сапраўдным зачараваннем. Хоць старанная адукацыя, шляхетная знешнасць i добрыя свецкія манеры ніколькі не сведчаць пра талент артыста, аднак трэба прызнаць, што гэтыя станоўчыя якасцi бясконца ўздымаюць яго вартасць. Ва ўсiх гэтых адносінах Баё не пакiдае нiчога да пажадання тым, хто мае прыемнасць ведаць яго асабiста. Немагчыма быць лепшым сынам, мужам i бацькам, чым ён. Я бачыў яго такiм у яго доме, у атачэнні старой мацi, жонкi i дзяцей”.

П’ер Баё

“Яго любіць кожны, хто з ім збліжаецца, паколькі ён умее быць сябрам старанным i сталым. Сцiпласць яго гэткая ж адметная, як яго талент – блiскучы.
Хоць нiхто не з’яўляецца большым, чым я, прыхільнікам Баё, павінен аднак прызнаць, што не ўсе яго кампазіцыі зрабiлi на мяне такое ўражанне, якога б я прагнуў, i што сапраўдную прыемнасць іx праслухванне прынесла мне толькi тады, калi ён сам iх выконваў. Цi гэта пытанне складанасцi іх выканання з такой самай дакладнасцю, якой можа дасягнуць адзіна iх творца?.. Цi гэта строгасць стылю, якая выяўляецца часцей, чым слодыч i гармонiя спеву?.. Цi гэта, урэшце, навiзна роду кампазiцыi, які адрознiваецца значна ад тых, што ўжываліся дагэтуль?.. Не ведаю; пэўна тое, што музыка Баё часам падавалася мне болей мастацкай, чым хвалюючай i мiлай для слыху”.

П’ер Баё

“Паслядоўнiкi гэтага выдатнага артыста і асаблiва яго вучнi, якiя з задавальненнем публічна выконваюць выключна яго канцэрты, яго трыа i варыяцыi, прытрымлiваюцца меркавання, што калi кампазiцыi iх майстра не ацэнены належным чынам, дык толькi таму, што іх добра не ведаюць альбо да iх яшчэ не прызвычаiлiся. Яны перакананыя, што праз гадоў пяцьдзесят да твораў Баё будуць ставіцца як да класiчныx i што яны будуць усім падабацца. Для параўнання яны прыводзяць у прыклад творы Гайдна, якiя напачатку лiчылiся барочнымi i выконваліся адзіна невялiкім колам сапраўдных знаўцаў, аднак з цягам часу, здабываючы заслужаную славу, яны зрабілі бессмяротным iмя свайго творцы. Нiхто не іграе квартэтаў Гайдна з большым агнём, энергiяй i дасканаласцю, чым Баё. Я таксама слухаў некалькi разоў у яго выкананнi квартэты Бакерынi, якiя ён ацэньвае вельмi высока”.

П’ер Баё

“Не магу абмiнуць маўчаннем маёй удзячнасцi Баё за ўрокі, якiя ён мне даў падчас майго знаходжання ў Парыжы ў 1810 годзе. Гэтыя ўрокі былi для мяне больш каштоўныя, чым многія гады вучобы, паколькi Баё цалкам змянiў мой спосаб трымання скрыпкi i карыстання смычком. Я абавязаны яму за тое каліва таленту, якое маю. Баё напісаў i даў гравiраваць варыяцыi на расiйскую тэму, якія мне прысвяціў. Карысталіся яны паўсюль вялiкiм поспехам”.

П’ер Баё

Историческая справка. П’ер Мары Франсуа дэ Саль Баё (1771 – 1842) – французскі скрыпач, кампазітар і музычны педагог. Асірацелы ў 12 гадоў, прыцягнуў увагу каралеўскага намесніка Бертрана дэ Бушпорна, які накіраваў таленавітага хлопчыка вучыцца спачатку ў Рым, а затым у Парыж. Удасканальваўся ў Дж. Б. Віёці і разам з іншым яго вучнем П. Родам развіваў дасягненні яго школы. З 1791 г. іграў у аркестры Opéra-Comique – настолькі паспяхова, што ўжо ў 1795 г. быў запрошаны выкладаць у Парыжскую кансерваторыю (з 1795 і ажно да 1842 г.). Роўная кар’ера Баё ахоплівала працу ў Théâtre Feydeau, Chapelle de l’Empereur (прыватная капэла Напалеона), Grand Opéra і Chapelle Royale (Каралеўская капэла, з 1827 г.). У 1805 – 1809 гг. разам з віяланчэлістам Лямарам выступаў з канцэртамі ў Расійскай імперыі, а ў 1815 г. гастраліраваў па Галандыі і Вялікабрытаніі. Пасля вяртання ў Парыж часта выступаў супольна з М. Шыманоўскай. Разам з П. Родам і Р. Кройцэрам стварыў афіцыйны кансерваторскі курс скрыпічнага мастацтва «Методыка ігры на скрыпцы» (француз. «Méthode de violon»), а ў 1834 г. апублікаваў і ўласны курс «Мастацтва скрыпкі» (француз. «L’Art du violon»). Унёс вялікі ўклад у распаўсюджанне і папулярызацыю невядомага да таго часу ў Францыі камернага рэпертуару: твораў Л. Бакерыні, Ё. Гайдна, В. А. Моцарта і Л. ван Бетховена. Як квартэтнага выканаўцу яго высока ацэньвалі Ф. Мендэльсон і Н. Паганіні.

С.Н. Немогай. В 1811–1812 гг. в Петербурге М. К. Огинский довольно близко знакомится с французским скрипачом, учеником П. Рода и Р. Кройцера Шарлем Ляфоном (1781–1839). Под его руководством князь совершенствуется в скрипичных концертах, разученных ранее с П. Байо, продолжая осваивать французскую манеру игры. Михал Клеофас восхищался чистотой и полнотой звука скрипача, технической точностью, вкусом и уверенностью его исполнения концертов Дж. Б. Виотти и П. Рода. Говоря о исполнительском стиле Ш. Ляфона, автор «Писем о музыке» отмечал, что скрипач играл с «достойной восхищения точностью, никогда не допуская преобладания темперамента, даже при исполнении самых сложных партий». В данном высказывании Огинский отчётливо определяет свою позицию приверженца классической скрипичной школы. Преобладание разума над эмоциями, интеллекта над темпераментом — характерные эстетические постулаты классической эпохи в музыке. Также симптоматично, что одними из важных критериев в оценке скрипичной игры для Михала Клеофаса становятся «вкус и точность». Именно этими качествами, по его словам, отличалась игра Р. Кройцера, П. Рода, Ш. Ляфона и Дж. Б. Полледро.

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

“Ляфон. Я пазнаёміўся з iм у Пецярбургу і меў зносіны на працягу 1811 i 1812 гадоў, калi пры імператарскім двары ён займаў месца першага скрыпача. Iнтанацыя скрыпкi Ляфона была заўсёды дакладнай, чыстай i паўнагучнай. Гэты артыст з вялікай упэўненасцю ў сябе выконваў найскладанейшыя канцэрты. Іграў ён з вялiкiм густам, пачуццём i акуратнасцю, яго слухалi з такой самай ўвагай, як i прыемнасцю. Мяне запэўнівалі, што з часу вяртання ў Парыж, дзе ён звязаў сваё жыццё з дваром, паступiўшы на каралеўскую службу як першы скрыпач, яго талент бязмерна ўдасканалiўся.

Калi ён выступаў у Пецярбургу, я слухаў у яго выкананнi канцэрты Рода i Вiёцi. Іграў ён з вялiкай упэўненасцю, з годнай захаплення дакладнасцю, нiколi не дапускаючы перавагi тэмпераменту, нават пры выкананнi найскладанейшых партый.

Шарль Ляфон

“Я часта музіцыраваў разам з iм, практыкуючыся таксама ў шэрагу канцэртаў, якiя развучваў разам з Баё. Ад гэтага апошняга Ляфона часам адрознiвала манера выкананння некаторых пасажаў, аднак спосаб трымання скрыпкi, аплiкатуры, карыстання смычком быў такі самы, паколькі ўжо шмат гадоў назад ён быў уведзены ў Францыi i з’яўляецца абавязковым для вучняў Парыжскай кансерваторыi”.

Историческая справка. Шарль Філіп Ляфон (1781 – 1839) – французскі скрыпач-віртуоз і кампазітар. Вучань Р. Кройцэра і П. Рода. Каля 1792 г. адправіўся ў турнэ па Германіі і іншыx еўрапейскіx краінаx. Пасля Французскай рэвалюцыі пакінуў Парыж. З 1808 г. быў прыдворным скрыпачом у Пецярбургу, любімым салістам Аляксандра І. У 1815 г. вярнуўся ў Францыю, прызначаны на пасаду першага скрыпача каралеўскіx камерныx музыкантаў Людовіка XVIII. У 1816 г. у Міланскім тэатры La Scala прайграў спаборніцтва Н. Паганіні, ігра якога была прадвеснікам маладога рамантызму. Памёр у 1839 г., пасля таго як перагарнулася яго карэта.

С.Н. Немогай. Князь был хорошо знаком с исполнительским искусством и других видных представителей французской скрипичной школы. Так, в Петербурге, а также в других европейских столицах он не раз слушал ученика Дж. Б. Виотти Пьера Рода. Его игра запомнилась Огинскому чистотой интонации, сантиментом и выразительностью.

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

“Род на працягу многiх гадоў меў больш поспеху і ўдачы, чым iншыя артысты з роўным яму талентам. Асабіста я яго не ведаў, але слухаў яго на публiчных канцэртах у многiх сталiцах Еўропы, дзе ён заўсёды здабываў гарачыя апладысменты. Выступаючы, ён выглядаў вельмі прывабна. Выклікаў захапленне ў роўнай меры сваёй прэзентабельнасцю, як i вядзеннем смычка, а таксама чысцiнёю гукаў, якiя здабываў са сваёй скрыпкi. Паўсюдна прызнавалі, што ён іграе з вялiкiм сантыментам i экспрэсiяй. Праўда, я нiколi не чуў, каб ён выконваў што-небудзь iншае, апрача канцэртаў уласнага сачынення, якiя іграў добра i якiя былі напісаны ў такiм стылi, каб падабацца як знаўцам, так i аматарам.

Пьер Род

“Пазней я слухаў многіх артыстаў (а сярод iх перш за ўсё Ляфона), якiя ігралi канцэрты Рода з такой самай сiлай, густам i дакладнасцю, як і iх аўтар; аднак мне нiколi не выпадала пачуць, каб хто-небудзь выконваў яго квартэты і асаблiва варыяцыi, што iх суправаджаюць, з талентам, роўным таму, якi ён сам дэманстраваў пры iх выкананнi”.

Историческая справка. П’ер Род (1774 – 1830) – французскі скрыпач і кампазітар. Вучыўся ў Парыжы ў Дж. Б. Віёці, які, заxоплены талентам свайго вучня, даваў яму ўрокі бясплатна. У 1790-я – пачатку 1800-х яго кар’ера вельмі паспяхова разгортвалася ў Парыжы: ён быў салістам аркестра Grand Opéra, прафесарам па класе скрыпкі Парыжскай кансерваторыі, а пазней – салістам інструментальнай прыдворнай капэлы Напалеона. Пасля гастроляў па гарадах Францыі і іншых еўрапейскіх краін П. Род у 1804 г. накіраваўся ў Расію, дзе стаў прыдворным салістам, іграў у оперным тэатры ў Пецярбургу і розных ансамблях, даваў урокі і напісаў шэраг твораў з выкарыстаннем рускіх народных тэм. У 1808 г. на шляху з Пецярбурга ў Парыж скрыпач даў канцэрт у Вільні. У папераx Г. Блэндоўскай заxаваўся ўспамін пра наведванне П. Родам парыжскага салона М. К. Агінскага на вул. Мірамесніль, 11. У 1811 г. адправіўся ў турнэ па Германіі і Аўстрыі, падчас якога Бетxовен пад уплывам ігры скрыпача напісаў сваю Дзясятую санату для скрыпкі.

С.Н. Немогай. На протяжении 1811–1812 гг. в Петербурге Михал Клеофас тщательно работал над ансамблевыми произведениями венских классиков с ныне малоизвестным австрийским скрипачом Эппингером (Eppinger). По словам автора «Писем о музыке», не будучи в ряду первых скрипичных талантов, Эппингер прекрасно владел характерной манерой игры квартетов Й. Гайдна и В. А. Моцарта, которые постоянно входили в репертуар квартета в Залесье.

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

Назваўшы ўсiх артыстаў, якіx я ведаў, дадам яшчэ Эпінгера з Вены. Хоць я і не мог бы па праўдзе паставiць яго ў шэрагу першых скрыпiчных талентаў, але нiхто iншы не засвоіў настолькі старанна характэрнай манеры iгры квартэтаў Гайдна i Моцарта. Наколькі я памятаю, за два гады, на працягу якiх я разам з iм займаўся гэтымі квартэтамі ў Пецярбургу ў 1811-м i 1812-м, я абавязаны яго згадаць i выказаць словы ўдзячнасцi”.

Историческая справка. Генрых Эпінгер (1776 – 1823) – скрыпач-аматар габрэйскага паxоджання. Яго дэбют у дабрачынным канцэрце адбыўся ў 1789 г. Быў адным з першыx інтэрпрэтатараў скрыпічныx твораў Бетxовена, якія выконваў на прыватныx канцэртаx ў салонаx арыстакратыі. З 1796 г. выдаў шматлікія ўласныя скрыпічныя творы ў Вене і Парыжы. 

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

“Я добра ведаў аднаго з вучняў Парыжскай кансерваторыi, якiм Баё асаблiва займаўся i якога мне вельмi рэкамендаваў, адпраўляючы яго з Парыжа ў Пецярбург у 1812 г. Гэта iспанец Эскудэра, якi шмат гадоў правёў у Расіi i некалькi разоў на працягу доўгага часу жыў у маiм доме. Ён вельмi здольны да скрыпкi i яднае з гэтым усе станоўчыя якасцi, якiя можна чакаць ад юнака. У гэты час ён знаходзiцца ў Лондане, дзе дае ўрокi скрыпкi i спеваў”.

Пэдра Эскудэра

Историческая справка. Пэдра, ці П’етра Эскудэра (1791 – 1868) – скрыпач іспанскага паходжання. Пачаў музычную адукацыю ў xоры катэдры Вальядаліда. Вучань П. Баё. Доўгі час жыў на тэрыторыі былога ВКЛ, дзе іграў у капэлах і камерных ансамблях мясцовай знаці (у прыватнасці Радзівілаў, Вяльгорскіx, Агінскіх, Рудольфа Тызенгаўза ў Жалудку). Да 1821 г. з поспехам выступаў з канцэртамі ў Варшаве, Вільні, Мінску. Праз Кракаў, Берлін, Вену, Карлсбад, дзе даваў канцэрты, у 1822 г. дабраўся да Парыжа. Г. Гейнэ прыxільна адгукаўся пра талент Эскудэра ў адным са сваіx лістоў. З 1831 да 1833 г. займаў пасаду першага прафесара скрыпкі ў Мадрыдскай кансерваторыі.

С.Н. Немогай. Творческое общение с представителями школы парижской консерватории, а также непосредственное знакомство с их произведениями не могли не оказать воздействия на композиторский стиль самого М. К. Огинского. Следы этого влияния очевидны как на уровне эстетики и концепции произведений, так и на уровне конкретных композиторских приёмов.

Cудя по высказываниям Михала Клеофаса в «Письмах о музыке», большое значение в исполнительстве и современном искусстве имели для него проявления сентиментализма, эстетически близкого его собственному творчеству. Так, например, князю уже не хватает выразительности и чувствительности в исполнительской манере Дж. Б. Виотти. До конца не удовлетворяет его «строгость» и «художественность» стиля произведений П. Байо, в которых, по его мнению, не достаточно прелести, гармонии пения и выразительности, которые должны волновать слушателя. Зато говоря о П. Роде, в творчестве которого более, чем у иных представителей французской скрипичной школы проявились черты сентиментализма, он подчёркивает сантимент и экспрессию игры. Всё это определяет преобладание предромантических эстетических взглядов в культурно-стилевой “системе координат” М. К. Огинского.