Музыка

Музыкальное воспитание и совершенствование

Лента событий

1773

Приглашение родителями, Анджеем Огинским и Паулиной из Шембеков, шестнадцатилетнего музыканта Юзефа Козловского, певца-солиста и органиста Варшавской капеллы костела св. Яна, преподавать музыку своим детям: дочере Юзефе и сыну Михалу.

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

«Мне было не больш за восем гадоў, калі ў Гузаў прыехаў сп. Казлоўскі, які павінен быў даваць урокі спеваў і ігры на фартэпіяна маёй сястры. Хоць ў падпісаным пагадненні гаворка не ішла аб тым, каб навучаць мяне музыцы, я з такой упартасцю настойваў на авалоданні першаасновамі ігры на фартэпіяна, што мае бацькі пагадзіліся на гэта, і малады шаснаццацігадовы выкладчык ахвотна вырашыў садзейнічаць маім музычным памкненням. Нягледзячы на тое, што прысвяціць урокам ігры на фартэпіяна я мог толькі пэўны час пасля вячэры, які прызначаўся для майго адпачынку, у мяне выявіліся шчаслівыя схільнасці і такія выразныя здольнасці да музыкі, што праз год я меў больш спрытнасці ў пальцах, чым мой настаўнік, і з лёгкасцю іграў пасажы, якія ён выконваў з цяжкасцю».

Навучанне Ю. Казлоўскага на працягу пяці гадоў у Гузаве: перадача М. К. Агінскаму ведаў па тэорыі музыкі, навыкаў ігры на фартэпіяна і асноваў генерал-баса. Развіццё паміж будучымі аўтарамі двух знакамітых паланэзаў — “Гром победы, раздавайся” і “Развітанне з Радзімай” — шчырых сяброўскіх і творчых адносінаў, якія працягваліся ажно да канчатковага ад’езду М. К. Агінскага ў Фларэнцыю.

Осип Антонович Козловский

Историческая справка. Юзаф ці Восіп, ці Язэп Казлоўскi (Józef Kozłowski, 1757 – 1831) – кампазітар, арганіст, педагог. Са збяднелага шляxецкага беларускага роду. З 1768 г. па ініцыятыве дзядзькі, вядомага расійскага гусляра В. Трутоўскага, вучыўся як пеўчы, скрыпач і арганіст пры капэле касцёла св. Яна ў Варшаве. У 1773–1778 гг. (па іншыx звесткаx да 1786 г.) працаваў у Гузаве, дзе вучыў музыцы дзяцей Анджэя Агінскага – спачатку Юзэфу, пазней – Міхала Клеафаса.

У 1786 г. пераехаў у Расiю, дзе, зрабiўшы вайсковую кар’еру, на працягу дваццацi гадоў узначальваў тэатральнае жыццё Пецярбурга і Масквы (з 1799 г. – інспектар музыкі імператарскіх тэатраў, з 1803 г. – дырэктар музыкі). Пасля 1819 г. у Прапойску (цяпер Слаўгарад) працуе кіраўніком хору і аркестра графа Мурамцава. У сталыя гады наведваў маёнтак М. К. Агінскага Залессе, дзе ўдзельнічаў у квартэце. Бываў у Гарадзішчы Рэчыцкага павета (цяпер Брагінскі раён) у сядзібе Ракіцкіх, дзе браў удзел у канцэртах і даваў урокі музыкі Каралю Ельскаму. Аўтар вялiкай колькасцi паланэзаў, рамансаў, сцэнiчных i рэлiгiйных твораў (у тым ліку «Te Deum laudamus», «Missa pro defunctis»). Казлоўскі лічыцца класікам рускай музыкі даглінкаўскай пары, стваральнікам героіка-драматычнага і лірыка-псіхалагічнага кірунку ў сімфанічнай музыцы.