Музыка

Участие в салонном музицировании

М.К. Огинский и скрипичное искусство

Лента событий

1794-1800

Встречи и музицирование М.К. Огинского с известными скрипачами Джованни Виотти, Игнацием Плейелем, Карлом Мозерам и Карлом Августом Цайдлером во время пребывания в эмиграции в Пруссии.

С.Н. Немогай. Важным событием, продолжившим знакомство М. К. Огинского с итальянской скрипичной школой и оказавшим значительное влияние на формирование его собственной исполнительской манеры, стала встреча с влиятельным виртуозом и композитором Джованни Баттиста Виотти (Viotti, 1755–1824). Ученик известного скрипача Гаэтано Пуньяни, Виотти был последним выдающимся представителем итальянской традиции, восходящей к знаменитому Арканджело Корелли. После десяти лет триумфальных выступлений в Париже и Лондоне Виотти, заподозренный в якобинских настроениях, на несколько лет был выслан из Англии. Скрипач поселился в окрестностях Гамбурга, где также некоторое время, находясь в эмиграции, жил и Огинский. На протяжении трех недель Михал Клеофас имел возможность музицировать с Виотти, осваивая мощную, полнозвучную и глубоко эмоциональную манеру его игры. Позже предромантические произведения скрипача неизменно присутствовали в репертуаре Огинского. Дом Виотти был памятным Михалу Клеофасу и вечерами квартетного музицирования.

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

“Я пазнаёмiўся з Віёці ў Гамбургу ў пачатку 1798 года. Ніколi не чуў, як ён іграе публiчна, але на працягу якiх-небудзь трох тыдняў мы штодзённа музіцыравалі разам; часам ён збiраў у сябе некалькi артыстаў, каб я мог паслухаць квартэты. Ахвотна вучыў мяне манеры выканання сваiх кампазіцый; таму музыкантаў, з якiмі я сустракаўся пазней, здзiўляла лёгкасць, з якой я іграў творы Віёці. Вядзенне смычка Віёці значна пераўзыходзiла майстэрства Ярновiка: гэты апошнi, аднак, не будучы настолькі глыбокiм музыкантам, укладаў у сваю iгру болей экспрэсii i болей чараваў мой слых. Мне падавалася, што Віёці, хоць у большасці сваiх кампазiцый увесь быў душой i сантыментам, выконваючы іx, усё ж недастаткова выяўляў сваю чуллівасць”.

Джованни Баттиста Виотти (Giovanni Battista Viotti, 1755–1824)

“Ніхто, на мой погляд, не пераўзышоў Віёці, калi казаць аб стварэннi скрыпiчных канцэртаў i дуэтаў. Нiводны з яго калег не мог яму адмовiць пальмы першынства ў гэтых двух вiдах кампазiцыi. Я слухаў канцэрты Віёці ў выкананнi найлепшых музыкантаў; яны аддавалi ім перавагу над многiмi iншымi канцэртамi, прыводзілі іx у якасці ўзораў, раiлi сваiм выxаванцам, каб іx развучвалі. Несумненна, кожны аматар скрыпічнай ігры, здольны сыграць яго канцэрт цi дуэт, добра перадаючы дух кампазiтара i адпаведна карыстаючыся смычком, можа лічыць сябе падрыхтаваным да выканання найскладанейшай музыкі”.

Вокладка шасці канцэртных дуэтаў для дзвюх скрыпак Джавані Батыста Віёці з нотнай калекцыі М. К. Агінскага

 С.Н. Немогай. В Париже в 1797 г. М. К. Огинский непосредственно знакомится с исполнительским искусством Игнаца Йозефа Плейеля, произведения которого были популярны в годы молодости князя. Стараясь объективно оценить развитие скрипичного искусства, М. К. Огинский признаёт, что время композиций И. Плейеля, как и его исполнительской манеры отошли в прошлое.

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

“Плэель. У першыя гады маёй маладосцi, калi я толькi пачаў браць скрыпку у рукi, гаварылi выключна пра Плэеля. Усюды ігралi яго дуэты, трыа, квiнтэты, а асаблiва – яго квартэты. У тую эпоxу ён меў такую папулярнасць, якую зараз мае Расiнi; да таго ж яго музыку ігралi i ігралi бясконца, ажно да перасыцi. Але праз дваццаць пяць гадоў аб ім нават не згадваюць і чырванелi б ад сораму, калi б прыйшлося выконваць квартэт Плэеля ў коле аматараў музыкi. Гэта не значыць, што яго музыка не мела вартасцi: у ёй можна знайсцi шмат напеўнасцi, экспрэсii, сантыменту i часта можна распазнаць школу Гайдна; аднак з’явiлiся iншыя, больш адукаваныя кампазiтары, змянiлася мода, а густ на складаную музыку замяніла прыхільнасць да лёгкіx твораў, выкананне якіx было даступна кожнаму”.

Ігнац Ёзэф Плэель

“І таму Плэель страціў папулярнасць i дагэтуль так і не можа яе аднавіць. Аднак існуе меркаванне – а гэта нават погляд многiх выдатных артыстаў, – што да яго кампазіцый яшчэ вернуцца, паколькі ён напiсаў вельмі шмат прыгожых рэчаў, каб яны былi цалкам забытыя. Гэта магчыма, аднак, безумоўна, яго папулярнасць ніколі не ўтрымаецца так доўга, як вядомасць Гайдна, Моцарта, Бетховена i многiх iншых. Я пазнаёміўся з Плэелем у 1797 годзе у Парыжы i хадзiў да яго раз на тыдзень слухаць квартэты розных аўтараў, у якiх ён сам іграў партыю альта”.

Историческая справка. Ігнац Ёзэф Плэель (1757 – 1831) – французскі кампазітар і выдавец аўстрыйскага паxоджання. Вучань Ё. Гайдна і Ё. Б. Вангала. З 1783 г. служыў капельмайстрам у Страсбургу. У 1791 – 1792 гг. удзельнічаў у лонданскіх Professional Concerts В. Крэмера. У 1795 г. пасяліўся ў Парыжы, дзе пазней адкрыў музычную краму, заснаваў буйное музычнае выдавецтва і фабрыку фартэпіяна Pleyel, якая існуе па сённяшні дзень. Яго струнныя квартэты былі высока ацэнены Моцартам.

С.Н. Немогай. В конце 1798 г. в Берлине он часто музицирует со скрипачами Карлом Мозерам и Карлом Августом Цайдлером — в то время самыми лучшими и безупречными в плане техники скрипачами прусской столицы. Второй из них, Цайдлер, по мнению князя, как в салонах так и в публичных концертах играл с бóльшим вкусом.

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

“Мёзэр i Зайдлер. Гэтых двух артыстаў я называю адзіна таму, што слухаў iх часта ў Берлiне напрыканцы 1798 года, i нават не аднойчы музіцыраваў разам з iмi. У тую эпоxу яны былi двума найлепшымі скрыпачамі Берлiна. Абодва лёгка пераадольвалi найбольшыя цяжкасцi. Мне падавалася, што Зайдлер іграў з большым густам; падобна я ацанiў яго ў шматлiкiх канцэртных творах, якiя ён разам з Мёзэрам выконваў на публiчных канцэртах”.

Карл Мёзэр

Историческая справка. Карл Мёзэр (1774 – 1851) – нямецкі скрыпач, дырыжор і кампазітар. У 1792 г. атрымаў пасаду каралеўскага камернага музыканта ў Берліне і іграў у складзе прыватнага струннага квартэта Фрыдрыxа Вільгельма ІІ. За скандал з роднай дачкой караля ў 1796 г. быў высланы з Берліна. Выступаў у Даніі, Нарвегіі і Лондане ў канцэртаx Саламона. П. Род і Дж. Б. Віёці аказалі значны ўплыў на яго выканальніцкую манеру.  У 1797 г. пасля смерці прускага караля вярнуўся ў Берлін. З 1806 па 1811 г. жыў у Санкт-Пецярбургу. Вярнуўся ў Берлін і працаваў канцэртмайстрам каралеўскай капэлы. У 1826 г. дырыжыраваў прэм’ерай Сімфоніі № 4 Бетxовена. У 1842 г. быў прызначаны каралеўскім капельмайстрам.
Карл Аўгуст Зайдлер (1778 – 1840) – нямецкі скрыпач і канцэртмайстар. Рана выявіў свой талент і ўжо ў 10 гадоў выступаў у каралеўскай капэле ў Берліне. У 18 гадоў атрымаў пасаду прыдворнага музыканта. Пасля смерці Фрыдрыха Вільгельма ІІ здейсніў канцэртнае турнэ па Германіі, Галандыі, Францыі і Расіі, пасля чаго да 1815 г. жыў і працаваў у Вене. У 1812 г. ажаніўся на спявачцы Караліне Враніцкай, якая у 1816 г. разам з ім пераехала ў Берлін, дзе яны абодва былі прынятыя на працу ў прыдворную оперу і капэлу. У 1839 г. скончыў музычную дзейнасць пасля інсульта, які здарыўся падчас вечаровага выступлення. У рукапісы «Лістоў аб музыцы» прозвішча скрыпача запісана няправільна – Zeidler [sic!].