Музыка

Участие в салонном музицировании

М.К. Огинский и скрипичное искусство

Лента событий

1782-1794

Регулярные занятия М.К.Огинского игрой на скрипке, приобретение необходимых навыков под руководством профессиональных музыкантов. Освоение итальянской скрипичной школы со своим первым учителем скрипки Джованни Ярновиком, знакомство с австро-немецкой исполнительской школой с немецким скрипачом Фердинандом Тицем.

Предисловие и комментарии С.Н. Немогай, автора исследовательских трудов о жизни и  творчестве М.К. Огинского.
Хорошо известно, что основным инструментом самовыражения Огинского-композитора было фортепиано. Именно для этого инструмента им были написаны созвучные предромантической эпохе полонезы, мазурки, вальсы, кадрили, а также сопровождение к его романсам и песням. Однако при более детальном изучении жизненных и творческих реалий Михала Клеофаса выясняется, что как исполнитель он в большей степени реализовал себя в игре на скрипке. Так, в своих воспоминаниях композитор, в частности, пишет: «Я больше занимался на скрипке, хотя учился скрипичной игре в два приёма с интервалом в 10 лет».
Обращение М. К. Огинского к скрипке было не случайным: музыка привлекала его прежде всего как способ общения с людьми. В своей биографии он отмечает, что «никогда не имел ни времени, ни терпения играть один без сопровождения и отдавал предпочтение совместной игре на каком-либо инструменте». В эпоху расцвета салонного и домашнего музицирования именно скрипка давала князю широкие возможности участия в камерных составах разного рода — дуэтах, трио, квартетах.

С.Н. Немогай. Любовь к скрипичному искусству сопровождала Михала Клеофаса на всех этапах его творческой биографии. Он учился и совершенствовался в скрипичной игре у самых известных виртуозов своего времени. Благодаря знатному происхождению и материальной обеспеченности, которые давали возможность посещения многих европейских культурных столиц и общения с выдающимися представителями художественной среды, М. К. Огинский имел возможность непосредственно познакомиться с разными исполнительскими скрипичными школами своего времени.
Элитарная среда, а также огромная заинтересованность музыкальным искусством давала М. К. Огинскому возможность встреч, занятий и совместного музицирования с самыми известными виртуозами своего времени. В результате, знакомый с различными современными ему исполнительскими методиками, школами, стилями и приёмами, князь, по-видимому, стал владеть скрипкой достаточно хорошо для музыканта-любителя. Современники Михала Клеофаса достаточно высоко оценивали его скрипичную игру. Так, белорусский композитор Михал Ельский сообщает, что Огинский был «талантливым скрипачом», а его игра «была настолько полна очарования и таланта, что он не раз выступал как виртуоз публично в концертах». Константин Тышкевич называет Михала Клеофаса «опытным музыкантом», который без подготовки отлично читал ноты с листа.

С.Н. Немогай. Можно полагать, что князь был достаточно хорошо знаком с итальянской скрипичной школой. Начальные представления о её особенностях он вероятно получил, занимаясь со своим первым учителем скрипки Джованни Ярновиком или Джарновики (1747–1804), который, по неподтверждённым данным, был учеником итальянского скрипача Антонио Лолли. Шестнадцатилетний Михал Клеофас брал уроки у Ярновика в 1782 г., когда скрипач на некоторое время задержался в Варшаве на своём пути в Санкт-Петербург. Позже князь встречался и, вероятно, музицировал с Ярновиком в Гааге, Лондоне, Гамбурге и Петербурге.

Итальянское скрипичное искусство, 18 век

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

“Джарнавікі (Giornovichi) прасіў называць сябе ў розных краінах, дзе ён знаходзіўся, па-рознаму: Ярновік (Jarnoviсk), Джарновікі (Giarnovichi) цi нават Ярнавіцкі (Jarnowicki) – з польскiм канчаткам, – паколькі любiў выдаваць сябе за паляка; у рэчаіснасці ён, аднак, паходзiў з Далмацыi. Буду яго называць так, як яго звычайна называлi: Ярновiк. Гэта быў чалавек, якi не атрымаў нiякай адукацыi. Ад старога слугi свайго бацькi ён навучыўся першаасновам музыкi i нiколi не меў iншых настаўнiкаў. Прырода адарыла яго вялiкiмi здольнасцямi да скрыпкi; заняткі і стараннасць развiлi яго талент, ставячы ў шэраг найвыдатнейшых артыстаў эпохi, у якую ён жыў.

Іван Ярновік

“Дзiвачлівы, часам проста экстравагантны ў сваiм выкананні, ён мог быць вельмi мiлым у адносінах з людзьмі, калi хацеў, каб яго талент скрыпача здабываў яму паўсюднае здзiўленне ва ўсіx краiнаx, па якіx ён падарожнiчаў. Ледзь умеючы падпiсацца, не маючы анiякага ведання тэорыі музыкi, ён даваў канцэрты, вядомыя на працягу многiх гадоў па ўсёй Еўропе. Смычок  ён вёў вельмi смела, асабліва вылучаўся ў шпаркiх стаката. Падабаўся ва ўсiх краiнах, якiя наведваў, таму што спрытна ўмеў паўсюль падхапiць любiмыя нацыянальныя мелодыi i ўвесці iх у свае кампазіцыі. Такiм чынам, у Расii ён ствараў чароўныя канцэртныя ронда на расiйскiя мелодыi; у Польшчы ў якасці тэмы браў паланэзы, якія вар’іраваў прыгожа i з вялiкiм густам; у Англii ўводзіў у adagio шатландскiя мелодыi, а ронда пiсаў на любiмыя англійскiя мелодыi; а ў Францыi, на мелодыю «Ça ira», якую тады ўсе спявалi, напісаў варыяцыi, якiя мелi вялiкi поспех”.

“На публiчных канцэртах Ярновiк выклікаў агульнае захапленне; у салоне, у вузкіх колах, ва ўсiх з вачэй лiлiся слёзы, калi ён ці то з памяцi, цi то iмправiзуючы пачынаў іграць невялікія п’есы, якiя за ім нiхто не мог паўтарыць. Як толькi ён ствараў нейкае канцэртнае сола, запiсваў яго амаль нечытэльнымi нотамі, дадаючы адзіна суправаджэнне басу, таму што не мог зрабіць цэлую iнструментоўку. Тады ён звяртаўся да П’ельтэна, Фадора цi першага лепшага са знаёмых артыстаў, каб уклалі яго канцэрты ў партытуры, а таксама каб далi іх перапiсаць.
Усе ведаюць звязаныя з асобай Ярновiка анекдоты, якія датычацца альбо яго жартаў, альбо таксама экстравагантнасцi. Задаволюся тут сцверджаннем, што гэты чалавек, якога фартуна заўсёды апекавала асаблiвым чынам, сабраў бы скарбы, калi б з-за разбэшчанасцi жыцця не прамантачваў так лёгка здабытых грошай. Ён рабiў вялiкiя стаўкi i шмат выдаткоўваў на жанчын. Падчас яго знаходжання ў Варшаве ў 1782 годзе бачылi, як ён за адзiн вечар у расійскага пасла выйграў i прайграў звыш дзвюх тысяч дукатаў золатам; а паўтаралася гэта часта, з тым, што прайграваў ён амаль заўсёды. Калi ў 1803 годзе ў Пецярбургу ён неспадзявана памёр у тракцiры падчас пасляабедзеннай партыi бiльярду, пры ім не знайшлi нi граша i пахавалi за кошт прыяцеляў. Распавядаю так доўга пра Ярновiка, таму што ён быў маiм першым настаўнiкам скрыпкi, i сустракаючы яго ў Гаазе, Лондане, Гамбургу і Пецярбургу, я ведаў яго блiжэй, чым многiх iншых артыстаў”.

Историческая справка. Іван Манэ Ярновік (Ярновіч), ці Джавані Манэ Джарновікі (1747 – 1804) – скрыпач і кампазітар харвацкага паходжання. Меў шмат варыянтаў напісання прозвішча. Магчыма, вучыўся ў Антоніа Лолі (Antonio Lolli). У 1770 – 1779 гг. жыў і працаваў у Парыжы, выступаў як саліст-віртуоз, у тым ліку з уласнымі творамі. У выніку канфлікту са скрыпачом дэ Сен-Жоржам (de Sain-George) і адмовай прыняць выклік на дуэль вымушаны быў пераехаць у Берлін, дзе працаваў да 1782 г. Пасля некаторы час працаваў у Варшаве (у гэты час у яго бярэ ўрокі М. К. Агінскі), у 1783–1786 гг. быў на службе ў Санкт-Пецярбургу як прыдворны скрыпач Кацярыны II, затым асталяваўся ў Вене. З 1791 г. вёў актыўную канцэртную дзейнасць у Лондане, аднак пасля прыезду ў Англію Дж. Б. Віёці выклікаў яго на музычную дуэль і прайграў. Пасля сваркі з піяністам Ё. Крэмерам Ярновік зноў адмовіўся прыняць выклік на дуэль і сутыкнуўся з неабходнасцю ад’езду. У 1796–1801 гг. працаваў у Гамбургу, у 1802 г. у Берліне, а ў апошнія два гады жыцця ў Санкт-Пецярбургу. Аўтар 20 скрыпічныx канцэртаў (заxавалася 17).

С.Н. Немогай. По всей вероятности, с 1782 г. и до восстания 1794 г. Михал Клеофас достаточно регулярно занимался игрой на скрипке, приобретая необходимые навыки самостоятельно или, возможно, под руководством какого-либо местного музыканта. Сохранились сведения о том, что будучи в Лондоне в 1791 г. князь принимает решение заказать скрипку, что свидетельствует о его серьёзных намерениях относительно дальнейшего совершенствования в игре на этом инструменте.
М. К. Огинский имел возможность близкого творческого общения и с представителями австро-немецкой исполнительской школы. Так, с 1793 г. князь был знаком с немецким скрипачом Фердинандом Тицем (Titz, 1742–1810), который долгое время служил при петербургском дворе. Большой любитель ансамблевого музицирования, князь отмечал близкую к совершенству игру скрипача в квартетах. Сочинения самого Тица восхищали его “своим вкусом и чувственной экспрессией”.

Михал  Клеофас Огинский
«Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя»

“Я павiнен быў бы згадаць Цiца раней, чым многiх iншых, якiя яму тут папярэднічаюць, калi б прымаў пад увагу тое, як даўно мы ведаем адзін аднаго. Першы раз я ўбачыў яго i слухаў у 1793 годзе ў Пецярбургу, дзе ён знаходзiўся на службе пры двары. Карыстаючыся асаблiвай пратэкцыяй князя Платона Зубава, якi сам быў вялiкiм аматарам скрыпкi, Цiц вёў тады жыццё вельмi прыемнае i здабыў сабе ў Расii салідную рэпутацыю. Была яна ў вялікай меры заслужанай, паколькі Цiц іграў вельмi добра, асаблiва ж дасканала ў квартэтах. Цiц вучыў iгры на скрыпцы імператара Аляксандра, калi гэты ўладар быў вельмi малады i насiў яшчэ тытул вялiкага князя. Пазней ён прысвячаў імператару квартэты, якія цаніліся за свой густ i пачуццёвую экспрэсiю”.

Антон Фердынанд Ціц Вокладка выдання трох дуэтаў для дзвюх скрыпак

“Праз шмат гадоў я зноў пабачыў гэтага артыста, якi за гэты час страціў розум. Як казалi, прычынай гэтаму было каханне, якiм ён запалiўся да адной з князёўнаў з манаршага дому. Хоць гэта і мела месца, шаленства яго было бяспечным для атачэння. Яго ўсюды прымалi ў свецкіх колах, i калi толькi ён браў у рукi скрыпку, немагчыма было заўважыць, што ён цярпеў на расстройства розуму, таму што іграў гэтак жа добра, як i раней. Адзiнае, калi да яго звярталiся, ён часам кiдаўся на каленi i крычаў «Votre Majesté!» [француз. «Ваша Вялікасць!»]. Гэта была адзiная праява вар’яцтва, якую я ў яго заўважыў”.

Историческая справка. Антон Аўгуст Фердынанд Ціц (1742 – 1810) – нямецкі, аўстрыйскі і рускі скрыпач, кампазітар, выканаўца на віёлы д’амур. У 1762 г. атрымаў пасаду капельмайстра аркестра Венскай оперы, быў знаёмы з К. В. Глюкам. З 1771 г. жыў у Расіі, служыў у імператарскім прыдворным тэатры ў Пецярбургу ў якасці кампазітара, камер-музыканта і скрыпача аркестра. Удзельнічаў у камерных канцэртах пры двары (Эрмітаж, Царскае Сяло), выступаючы ў ансамблі як з вядучымі прафесійнымі музыкантамі (Э. Ванжура, Ж.-Б. Кардон, Ё. Ё Бер і інш.), так і з высакароднымі дылетантамі. У 1797 г. на некаторы час Ціц раптам страціў дар мовы (па іншых звестках – даў зарок маўчання), працягваючы, тым не менш, выступенні на публіцы. Быў аўтарам скрыпічных санат, песень, рамансаў, а таксама струнных квартэтаў, якія маюць выразны рускі каларыт.