Статьи автора

Немогай Светлана Николаевна

Музыковед-белорусист, автор исследовательских трудов о жизни и творчестве М.К. Огинского, кандидат искусствоведения, помощник художественного руководителя творческого коллектива «Беларуская капэла» «Национального академического Большого театра оперы и балета Республики Беларусь», переводчик текстов вокальной музыки.
Имеет 2 монографии и более 100 научных статей в области музыковедения.

Далягляды музычнага свету Міхала Клеафаса Агінскага

16 апреля 2020

Творчая постаць М. К. Агінскага — унікальная і разам з тым характэрная для сваёй эпохі і дваранска-арыстакратычнай культуры, прадстаўніком якой ён з’яўляўся. Рознабакова адораны і адукаваны, ён праявіў сябе ў дзвюх кардынальна розных сферах: грамадска-палітычнай і музычнай. Дзяржаўная, дыпламатычная і грамадская дзейнасць, адпаведная княскаму паходжанню Міхала Клеафаса і рэаліям часу, была асноўным накірункам яго самарэалізацыі. Музычная ж, як на думку сучаснікаў, так і па ўласным меркаванні Агінскага, не адыгрывала ў яго жыцці першаступеннай ролі. Тым не менш агульнаеўрапейскую вядомасць і славу прынесла яму менавіта кампазітарская творчасць. Яго слынны паланэз “Развітанне з Радзімай” стаіць у шэрагу такіх культавых музычных сачыненняў, як, напрыклад, “Турэцкі марш” Моцарта або “Месяцовая саната” Бетховена. Танцавальнымі і вакальнымі творамі Міхала Клеафаса захаплялася ўся Еўропа: толькі пры яго жыцці яны вытрымалі выданні ў Берліне, Лейпцыгу, Парыжы, Вене, Дрэздэне, Лондане, Пецярбургу, Мілане, Браўншвайгу, Вільні, Варшаке і нават Філадэльфіі. Мастацкія вартасці яго сачыненняў былі прызнаныя многімі выдатнымі музыкантамі ХІХ стагоддзя, у т. л. К. М. Вэберам, Э.-Т.-А. Гофманам, М. Шыманоўскай, Ф. Шапэнам, Ф. Лістам, С. Манюшкам. Дзякуючы бясспрэчнаму музычнаму таленту, меладыйнаму дару і індывідуальнасці творчага почырку, спадчына Агінскага перажыла свой час і заняла адметнае месца ў гісторыі еўрапейскай музычнай культуры.